Чытайце інфармацыю са штрых-кодаў ці стварайце QR-коды, каб дзяліцца адрасамі, кантактамі ці тэкстам паміж прыладамі.

Пошук кніг, прадуктаў і вэб-старонак адбываецца ў Google (у залежнасці ад краіны знаходжання), але ў наладах можна стварыць уласную кнопку пошуку, напраклад duckduckgo.com/?q=%s ці wikibooks.org/w/index.php?search=%s.

Падтрымліваюцца наступныя тыпы кодаў:

* UPC-A and UPC-E
* EAN-8 and EAN-13
* Code 39; 93; 128
* ITF
* Codabar
* RSS-14 (all variants)
* QR Code
* Data Matrix
* Aztec (бэта)
* PDF 417 (альфа)

Праглядзіце вэб-сайт для выпраўлення непаладак і тлумачэння дазволаў. Праграма дазваляе дзяліцца кантактамі, праграмамі і закладкамі ў QR-кодах. Вось чаму неабходны дазвол на доступ да кантактаў. Глядзіце «Наведаць сайт распрацоўкі» ніжэй ( https://github.com/zxing/zxing/wiki/Frequently-Asked-Questions ).

Калі вашая прылада не скануе, паспрабуйце абысці хібы прылады ў наладах. Уключыце ўсе з іх, а потым адключайце па чарзе, каб вызначыць, што неабходна. Калі і гэта не дапамагло, паспрабуйце ачысціць кэш і налады ў наладах Андроіда.

Калі сканаванне ўсе яшчэ не працуе і вы думаеце, што гэта праблема праграмы, адпраўце паведамленне аўтару з наступнай інфармацыяй. Паведамленні без яе не будуць прымацца да ўвагі.

- Тып прылады - Асноўнае апісанне таго, што не працуе: падзенне? не скануе? выгладае дзіўна? - Пацвярджэнне таго, што вы паспрабавалі вышэй адзначаныя крокі - Запіс журнала прылады ад моманту запуску
