Чытайце інфармацыю са штрых-кодаў ці стварайце QR-коды, каб дзяліцца адрасамі, кантактамі ці тэкстам паміж прыладамі. Пошук кніг, прадуктаў і вэб-старонак адбываецца ў Google (у залежнасці ад краіны знаходжання), але ў наладах можна стварыць уласную кнопку пошуку, напраклад duckduckgo.com/?q=%s ці wikibooks.org/w/index.php?search=%s. Падтрымліваюцца наступныя тыпы кодаў: * UPC-A and UPC-E * EAN-8 and EAN-13 * Code 39; 93; 128 * ITF * Codabar * RSS-14 (all variants) * QR Code * Data Matrix * Aztec (бэта) * PDF 417 (альфа) Праглядзіце вэб-сайт для выпраўлення непаладак і тлумачэння дазволаў. Дадатак дазваляе дзяліцца кантактамі, дадаткамі, і закладкамі ў QR-кодах. Вось чаму неабходны дазвол на доступ да кантактаў. Глядзіце «Наведаць сайт распрацоўкі» ніжэй ( https://github.com/zxing/zxing/wiki/Frequently-Asked-Questions ). Калі вашая прылада не скануе, паспрабуйце абысці хібы прылады ў наладах. Уключыце ўсе з іх, а потым адключайце па чарзе, каб вызначыць, што неабходна. Калі і гэта не дапамагло, паспрабуйце ачысціць кэш і налады ў наладах Андроіда. Калі сканаванне ўсе яшчэ не працуе і вы думаеце, што гэта праблема дадатка, адпраўце паведамленне аўтару з наступнай інфармацыяй. Паведамленні без яе не будуць прымацца да ўвагі. - Тып прылады - Асноўнае апісанне таго, што не працуе: падзенне? не скануе? выгладае дзіўна? - Пацверджэнне, што вы паспрабавалі вышэй адзначаныя крокі - Запіс лога прылады ад моманту запуску